04.03.2021 / 17:15
 
Пасольства ЗША заступілася за выселеную ўладамі пратэстанцкую царкву «Новае жыццё»
Павераны ў справах Джэфры Джук сустрэўся сёння з прадстаўнікамі поўнаевангельскай царквы «Новае жыццё» пасля таго, як улады выселілі грамаду з будынка і забаранілі ім вяртацца туды.
Павераны выказаў занепакоенасць Злучаных Штатаў з нагоды высялення і патрабаванняў уладаў аб выплаце царквой падатковых запазычанасцяў, ад якіх рэлігійныя групы вызваленыя. Злучаныя Штаты пацвярджаюць падтрымку свабоды веравызнання любой рэлігійнай групы, уключаючы грамады Поўнага Евангелля і Царкву «Новае жыццё», і заклікаюць улады аднавіць магчымасці яе вернікаў збірацца і маліцца без абмежаванняў або фінансавых штрафаў у месцах, якія бяспечныя і надзейныя для вернікаў.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Айцішнік Аляксей Караткоў адмовіўся даваць паказанні: Мой дзед пад страхам смерці не стаў супрацоўнічаць з фашыстамі. Што б ён рабіў у маёй сітуацыі?
Гід з музея Вялікай Айчыннай: Я правёў экскурсію для курсантаў з брыгады спецназа, а потым яны мяне затрымалі за значок з Пагоняй
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера