Знайсці
05.03.2021 / 10:11

«Нашу гісторыю» выкінулі з «Белсаюздрука». У суботу Рэдакцыя будзе прадаваць свежы нумар у офісе — набывайце!

Павялічыць

«Наша гісторыя», самы папулярны часопіс на беларускай мове, больш не будзе прадавацца ў газетных кіёсках. Дзіцячыя «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» — таксама. «Белсаюздрук» паведаміў, што ў аднабаковым рэжыме разрывае адносіны.

Каментары тут лішнія — вы самі ўсё разумееце.

Між тым якраз учора мы атрымалі з друкарні наклад свежага нумара «Нашай гісторыі». 

Што мы будзем рабіць у такой сітуацыі? Мы дапамагалі каму толькі маглі. Зараз мы будзем разлічваць на вашу дапамогу.

1) Для тых, хто купляў часопісы ў «Саюздруку», мы будзем штомесяц два дні прадаваць часопіс у Рэдакцыі.

2) Мы вымушана павялічваем цану на часопіс з 5,80 да 7 рублёў.

3) У выпадку, калі нас выкінуць і з падпіскі, мы наладзім уласную сістэму дастаўкі, як з газетай у 2006—2008 гадах.

4) Мы просім чытачоў даслаць электронныя або папяровыя звароты да ўладаў з просьбай вярнуць беларускамоўныя часопісы ў «саюздрукі» (у зваротах памятайце пра карэктнасць).

Асабліва важна, каб вось гэты новы нумар, №2 за 2021 год, дайшоў да кожнага чытача. 

Мы просім пра дапамогу. Калі ласка, дапамажыце нам распрадаць гэтыя часопісы!

Мы будзем прадаваць «Нашу гісторыю» ў Рэдакцыі «Народнай волі» па адрасе Энгельса, 34а ў пятніцу, 5 сакавіка (з 14:00 да 20:00), і ў суботу, 6 сакавіка (з 10:00 да 18:00). Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам.

Павялічыць

Павялічыць

Прыйдзіце і купіце часопіс — для сябе і для сваякоў, суседзяў, сяброў, калег па працы.

Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплату карткай, на жаль). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы будзем прадаваць па 2,5 рублі за нумар.

Хто не можа прыехаць, шукайце часопіс у кнігарнях, гіпермаркетах, прасіце мінскіх сваякоў купіць для вас нумары.

Да 25 сакавіка можна аформіць падпіску на «Нашу гісторыю», «Асцярожна, дзеці!» і «Дуду» анлайн або ў паштовых аддзяленнях. У такім разе, пачынаючы ад красавіка, нумары часопіса будуць прыносіць вам дахаты.

Можа здарыцца так, што і «Белпошта» разарве дамову з намі. У такім разе мы збяром базу падпісчыкаў і будзем самі разносіць і рассылаць часопісы, як разносілі калісь у 2006—2008 газету. 

Чытайце добрыя, разумныя, якасныя выданні, чытайце па-беларуску, райце іх суседзям і калегам.

Нагадаем заадно, як падтрымаць працу журналістаў «Нашай Нівы»:

1. Пералічыць грошы праз Клуб Нашай Нівы. Трэба зарэгістравацца праз сацсеткі ці гмэйл, выбраць Гібкі план і любую суму (на фота).

Павялічыць

2. Аплата праз АРІП з любой беларускай карткі: Благотворительность, общественные объединения — Просветительские, культурно-досуговые — Сородичи. Альбо нумар паслугі 4346851.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30