Знайсці
04.03.2021 / 14:10РусŁacБел

Пашынян і кіраўнік парламенцкай апазіцыі правялі перамовы аб правядзенні датэрміновых выбараў

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян і кіраўнік апазіцыйнай парламенцкай фракцыі «Асвечаная Арменія» Эдмон Марукян у чацвер абмеркавалі магчымасць правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў, аднак пакуль не прыйшлі да згоды. Пра гэта пасля сустрэчы з прэм'ерам заявіў журналістам сам Марукян, піша ТАСС.

«Мы правялі перамовы з Пашынянам. Я прапанаваў разгледзець пытанне начальніка Генштаба УС пасля правядзення пазачарговых выбараў. Па сутнасці, прэм'ер не звязвае гэтыя тэмы, аднак мы звязваем. Цяпер няма ніякіх дамоўленасцяў, аднак кансультацыі працягваюцца, краіна павінна выйсці з крызісу, а для гэтага трэба правесці датэрміновыя выбары», — заявіў ён.

Пашынян неаднаразова заяўляў, што гатовы ісці на датэрміновыя выбары, аднак патрабуе, каб парламенцкая апазіцыя падпісала мемарандум аб тым, што пасля яго адстаўкі яна не вылучыць свайго кандыдата на пасаду кіраўніка армянскага Кабміна. Такім чынам, Пашынян настойвае, каб пасля роспуску парламента ён заставаўся в. а. прэм'ер-міністра Рэспублікі.

Апазіцыйная фракцыя «Асвечаная Арменія» заявіла, што гатовая падпісаць гэты мемарандум, калі Пашынян адкліча сваю прапанову Прэзідэнту аб звальненні начальніка Генштаба Аніка Гаспарана, які раней запатрабаваў адстаўкі старшыні ўрада і ўсяго Кабміна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930