Знайсці
04.03.2021 / 11:38РусŁacБел

Настаўніца ў Чачэрску ўдарыла школьніка аб парту — і той трапіў у бальніцу. Чым скончылася праверка міліцыі

У Чачэрску завяршылася праверка ў дачыненні да настаўніцы, якая ўдарыла на ўроку школьніка, пасля чаго той трапіў у бальніцу. Распачынаць крымінальную справу не сталі. Падрабязнасці Tut.by паведамілі ва УУС.

— У дзеяннях настаўніка ўгледжваецца склад крымінальна-каральнага дзеяння, прадугледжанага артыкулам 153 КК. Аднак гэты артыкул адносіцца да справаў прыватна-публічнага абвінавачвання і заводзіцца не інакш як па заяве асобы, пацярпелай ад злачынства. Таму ў завядзенні крымінальнай справы адмоўлена. Заяўнік можа распачаць у судзе справу прыватнага абвінавачвання, аднак бацька школьніка ўжо напісаў заяву, што прэтэнзій да настаўніка не мае, да адказнасці прыцягваць не жадае, — распавёў Tut.by афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

— Так, вырашылі не звяртацца, — пацвердзіў бацька пацярпелага хлопчыка Мікалай. — Ніхто на нас не ціснуў, проста шкада стала чалавека, у яе [настаўніцы] дзеці збіраюцца ў міліцыю ісці, могуць быць праблемы — не хачу ламаць ім лёс. Ды і сама яна раскаялася і прасіла прабачэння.

Мужчына распавёў, што наступствы траўмы сын адчувае дагэтуль: у хлопца часта баліць галава і са спортам (Арцём займаецца дзюдо) на паўгода прыйшлося развітацца. Дзіця назірае неўрапатолаг.

Нагадаем, 18 студзеня пасля ўрокаў вучань 6-га класа школы горада Чачэрска апынуўся ў бальніцы. У дзіцяці дыягнаставалі удар ілба і чэрапна-мазгавую траўму.

Як высветлілася, на ўроку паміж школьнікам і настаўнікам беларускай мовы і літаратуры адбыўся канфлікт. Пасля гэтага дзіця пайшло дадому, і там родныя заўважылі, што з хлопцам нешта не тое. Хлопчык распавёў бабулі, што ў класе ўсе шумелі, і ў нейкі момант настаўніца ўзяла яго за шыю і ўдарыла аб парту галавой. Настаўніца казала, што ён ударыўся сам.

У бальніцы хлопец правёў тыдзень.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера