Знайсці
04.03.2021 / 10:49РусŁacБел

Кубракоў: Беларуская міліцыя гатовая да любых выклікаў і пагрозаў

Пра гэта заявіў сёння міністр ўнутраных спраў Іван Кубракоў, адказваючы на пытанне журналістаў пра гатоўнасць міліцыі да магчымых акцыяў пратэсту ўвесну, піша БелТА.

БелТА

«Беларуская міліцыя ўжо паказала, што мы гатовыя да любых выклікаў і пагрозаў, — сказаў Іван Кубракоў. — Хачу ўсім сказаць, што галоўная задача міліцыі і асноўная праца супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, насамрэч, не бачная. Не проста так раскрываюцца злачынствы — гэта карпатлівая, штодзённая праца. Таму і тут мы ўжо працуем на прафілактыку».

Міністр дадаў: «Мы ведаем людзей, якія заклікаюць. Памятаеце, калі на Усебеларускі сход спрабавалі таксама некаторыя заклікаць на вуліцу, зладзіць хаос. Усе гэтыя людзі былі ўсталяваныя, затрыманыя і прыцягнутыя да адказнасці».

Сёння Іван Кубракоў прыняў удзел ва ўрачыстым рытуале ўскладання вянкоў да помніка супрацоўнікам АУС і вайскоўцам унутраных войскаў, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930