Знайсці
04.03.2021 / 09:28РусŁacБел

Невядомыя ўзламалі фэйсбук прэзідэнта Кыргызстана

Садыр Жапараў не мае ніякага дачынення да апошніх каментароў, якія былі размешчаныя з яго старонкі, сказала прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Галіна Байтэрэк.

«Асабістая старонка прэзідэнта Садыра Жапарава ў сацыяльнай сетцы Facebook была ўзламаная невядомымі. Зламыснікі пакідалі каментары з названай старонкі пад рознымі пастамі», — адзначыла прэс-сакратарка.

Паводле яе слоў, прэзідэнт не мае ніякага дачынення да апошніх каментароў, якія былі размешчаныя з яго старонкі ў Facebook.

«Садыр Жапараў з павагай ставіцца да ўсіх меркаванняў, якія выказваюцца ў грамадстве, у тым ліку і крытычных, таму ніколі не дазволіў бы сабе падобныя выказванні», — падкрэсліла Байтэрэк.

У сацсетцы Facebook маецца як мінімум тры старонкі з імем «Садыр Жапараў», пра якую з іх ідзе гаворка ў заяве прэс-сакратаркі не ўдакладняецца, піша ТАСС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера