Знайсці
04.03.2021 / 08:38РусŁacБел

«Пакуль не хвалюемся». У Мінгарвыканкаме расказалі, калі ў Мінску завершыцца ацяпляльны сезон

Пра гэта «Мінск-навінам» паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

«Мы кіруемся нарматыўнымі актамі, якія прадугледжваюць, што рашэнне аб завяршэнні асенне-зімовага перыяду мясцовыя выканаўчыя камітэты прымаюць пры ўсталяванні сярэднясутачнай тэмпературы, не ніжэйшай за +8 градусаў на працягу трох сутак запар. З практыкі, якая склалася ў апошнія гады, магу сказаць, што звычайна гэта адбываецца ў першай-другой дэкадзе красавіка».

Ён дадаў, што ў 2020 г. зрабілі выключэнне: у сувязі з першай хваляй кавіда ацяпляльны сезон быў працягнуты. Для жылых і адміністрацыйных будынкаў ён завяршыўся 8 мая, для школ, ВНУ і ўстаноў аховы здароўя — 26 мая.

«Сёлета мы будзем дзейнічаць у адпаведнасці з нарматыўнымі актамі і эпідэмічным становішчам.

Натуральна, улічваючы фактычнае надвор'е і яго прагноз, у найбліжэйшы час пытанне завяршэння ацяпляльнага сезона разглядаць не плануем, — сказаў А. Дараховіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930