Знайсці
03.03.2021 / 20:11РусŁacБел

Першая «разумная чыгунка» ў свеце гатова да выпрабаванняў

Людзі звычайна звязваюць будучыню аўтаматызаванага кіравання з аўтамабілямі, грузавікамі ці аўтобусамі. Аднак гэта тэхналогія ўжо закранула і чыгуначны рух у Германіі.

Фота Depositphotos.com

Саксонскі горад Анаберг, які знаходзіцца недалёка ад нямецка-чэшскай мяжы, не прывабліваў увагі людзей, якія займаюцца распрацоўкай транспарту будучыні. Аднак на працягу апошніх гадоў Анаберг выклікае цікавасць як даследчыкаў, так і бізнэсменаў, бо ў студзені 2018 года там адкрыўся першы ў свеце цалкам лічбавы чыгуначны стрэлачны пост.

Гэта з’яўляецца часткай нямецкага праекта Smart Rail Connectivity Campus (SRCC), які ажыццяўляецца галоўным чыгуначным аператарам Deutsche Bahn і Хемніцкім тэхнічным універсітэтам. Мэта праекта пабудаваць разумную чыгунку, якая стане пачаткам для лічбавага чыгуначнага руху ў Еўропе, піша DW.

Чыгунка ўжо гатовая да выпрабаванняў. Яна будзе выкарыстоўваць сістэмы лічбавага кантролю і бяспекі чыгуначнага руху, экалагічна чыстыя тэхналогіі руху цягнікоў, штучны інтэлект, а таксама мабільную перадачу звестак пятага пакалення.

Першую радыёмачту 5G пабудавалі ў Анабергу ў 2019 годзе. Тады ўпершыню пратэсціравалі на невялікім участку беспілотны цягнік ад французскай кампаніі Thales, які рухаўся з дапамогай перадачы звестак 5G.

Перадача звестак 5G забяспечвае маніторынг руху цягнікоў у рэжыме рэальнага часу. Патрабуецца каля 30 радыёмачтаў 5G, каб забяспечыць рух цягнікоў на 24-кіламетровым маршруце.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930