Знайсці
03.03.2021 / 18:25РусŁacБел

Мінчукоў, якія святкавалі Масленіцу на катэджы пад Маладзечнам, судзілі ў чатырох гарадах

Пад Маладзечнам на катэджным участку 27 лютага затрымалі кампанію мінчукоў, якія прыехалі на адпачынак з нагоды заканчэння зімы. Па інфармацыі МУС, супрацоўнікі АМАП затрымалі 25 чалавек: «Яны збіраліся спаліць на Масленіцу пудзіла ў колерах нацыянальнага сцяга. Іх дзеянням, зафіксаваных на відэа, будзе дадзена крымінальна-прававая ацэнка». Падрабязнасці справы паведамляюць праваабаронцы.

25 чалавек былі дастаўленыя ў Маладзечанскі РАУС, дзе на іх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП.

Некаторых затрыманых перавезлі ў Валожын, Смалявічы і Барысаў, дзе над імі адбыліся суды.

Праваабаронцы «Вясны» даведаліся пра 13 асуджаных чалавек з той кампаніі.

Мінімум шасцярых чалавек арыштавалі на 15 сутак, сярод іх: Алеся Буйніцкая, Аляксей Крышталь, Руслан Лапшоў, Наталля Шмялёва, а таксама Багдан і Яўгенія Шымановічы. Крышталя арыштаваў суд Барысаўскага раёна.

Самы вялікі штраф атрымала 47-гадовая Ала Роўба. Яна павінна будзе выплаціць 1450 рублёў (50 базавых).

Мар'яне Касаткінай дасталася трохі «менш» — яе асудзілі на 1160 рублёў (40 базавых).

Алена Бледнова, Наталля Ласкутова і Лілія Рагожына былі аштрафаваныя на 725 рублёў (25 базавых).

Суд Валожынскага раёна пакараў Алену Пашковіч на 870 рублёў (30 базавых).

Віталія Глінская пасля суда выйшла на волю са штрафам у 580 рублёў (20 базавых).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930