Знайсці
03.03.2021 / 17:57РусŁacБел

Затрыманым у лесе каля Салігорска далі высокія штрафы і да 30 сутак арышту

28 лютага пад Салігорскам на шпацыры затрымалі стачкамаўцаў і актывістаў. Падчас затрымання і ў РУУСе да іх ужывалі фізічную сілу. У аўтобусе, на якім людзей везлі ў аддзяленне, сілавікі ў форме АМАПа распылілі пярцовы газ. На ўсіх затрыманых склалі пратаколы па ч.3 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП, паведамляюць праваабаронцы.

У нядзелю ў лесе каля Салігорска затрымалі некалькі чалавек. Чацвёра — у ІЧУ да суда

Судовыя працэсы над затрыманымі вялі суддзі суда Салігорскага раёна: Юрый Блоцкі, Валерый Рабой і Алеся Серадзенка.

У выніку, Вольга Гундар, Алена Бордзіч і Наталля Краўчанка аштрафаваныя па 1740 рублёў (60 базавых). Надзея Асіпян будзе вымушаная выплаціць 1305 рублёў (45 базавых).

Вольга Канановіч па двум пратаколам была аштрафаваная на 2320 рублёў (80 базавых).

Андрэй Магілёвец і Антон Дзямкоў арыштаваныя на 15 сутак, а Мікіта Калодкін — на 30 сутак.

Пасля затрымання Канстанцін Дзецееў дагэтуль знаходзіцца ў бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930