Знайсці
10.06.2009 / 17:584РусŁacБел

МВФ папярэдне ўхваліў просьбу Беларусі пра павелічэнне сумы крэдыту на 1 млрд даляраў

Пра гэта заявіў 10 чэрвеня ў штаб‑кватэры МВФ у Вашынгтоне кіраўнік місіі фонду ў Беларусі Крыс Джарвіс.

Міжнародны валютны фонд папярэдне ўхваліў першую справаздачу беларускага ўраду ў рамках пагаднення аб крэдыце стэнд‑бай.

Пра гэта заявіў 10 чэрвеня ў штаб‑кватэры МВФ у Вашынгтоне кіраўнік місіі фонду ў Беларусі Крыс Джарвіс.

Місія МВФ працавала ў Мінску з 29 красавіка па 13 мая.

Джарвіс адзначыў, што супрацоўнікі фонду будуць рэкамендаваць кіраўніцтву МВФ павялічыць аб’ём фінансавай падтрымкі Беларусі прыкладна на 1 млрд даляраў.

«Такое павелічэнне абгрунтаванае, бо ў сувязі з глабальным эканамічным крызісам выраслі патрэбы Беларусі ў фінансаванні, а таксама ўрад і цэнтральны банк краіны робяць сур’ёзныя высілкі для вырашэння наяўных праблем», — адзначыў кіраўнік місіі.

Паводле словаў, да дадатковых захадаў, запланаваных беларускімі ўладамі, адносяцца наступныя:

больш гнуткі падыход да выкарыстання калідору абменнага курсу ў падтрымку карэкціроўкі ліку бягучых аперацый; пагадненне аб правядзенні жорсткай грашова‑крэдытнай палітыкі, что дапаможа захоўваць стабільнасць абменнага курсу інфляцыі; працяг працы па выкананні бездэфіцытнага бюджэту, нягледзячы на больш істотныя страты даходаў бюджэту з сувязі з запавольваннем эканамічнага росту.

Яшчэ адной мерай з’яўляецца інтэнсіфікацыя структурных рэформаў, якія палепшаць перспектывы развіцця Беларусі ў сярэднетэрміновы перыяд, у тым ліку умацаванне праграмы рэформаў у сферы прыватызацыі праз стварэнне новага агенцтва па прыватызацыі.

«Ліст уладаў краіны пра намеры цяпер будзе прадстаўлены на зацвярджэнне кіраўніцтву МВФ. Гэты ліст, а таксама справаздача супрацоўнікаў фонду, якая дае апісанне эканамічнай сітуацыі і эканамічнай палітыкі ўладаў, будуць разгледжаныя Радай дырэктараў ІВФ цягам некалькіх тыдняў.

Пры ўмове зацвярджэння Радай дырэктароў павялічаныя другая транша крэдыту МВФ памерам каля 675 млн. даляраў ЗША (раней планавалася каля 400 млн — БелаПАН), будзе выдзелена адразу пасля пасяджэння Рады дырэктараў, — сказаў Крыс Джарвіс.

Нагадаем, 12 студзеня 2009 г. кіраўніцтва МВФ ухваліла праграму stand‑by для Беларусі ў аб’ёме каля 2,46 млрд даляраў пад праграму эканамічных рэформаў, разлічаныя на 15 месяцаў (да красавіка 2010 году).

Першы транш памерам 788 млн даляраў ЗША па стаўцы LIBOR плюс 0,75% гадавых паступіў у Беларусь 14 студзеня, астатнія сродкі павінны пералічацца з улікам штоквартальных справаздач ураду.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера