Знайсці
03.03.2021 / 17:09РусŁacБел

Перад прысудам знік таксіст, якога пасля выбараў моцна пабіў АМАП

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 3 сакавіка павінен быў вынесці прысуд па крымінальнай справе мясцовага таксіста Аляксея Лапы. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Але ўсё пайшло не так, паведамляюць праваабаронцы.

Гэта адзін з самых працяглых судоў па крымінальнай справе па артыкуле 364 КК за апошні час, суд распачаўся яшчэ 5 лістапада і доўжыцца амаль чатыры месяцы.

У якасці пацярпелых выступаюць два супрацоўнікі АМАПа — Арцём Логіш і Павел Конан. 

Справу разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль. Дзяржабвінаваўца — пракурор Георгій Смольскі.

Па версіі абвінавачвання, Аляксей 11 жніўня з мэтай перашкодзіць дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі ўжыў гвалт над імі, то-бок наехаў на іх на машыне. Пры гэтым толькі ў Конана былі сінякі і ранкі: сінякі на локці і калене, драпіна на ілбе, якія выклікалі кароткачасовую страту здароўя. Нагадаем, 11 жніўня каля плошчы Дзекабрыстаў машыну Аляксея спынілі супрацоўнікі АМАПа і жорстка затрымалі ўсю кампанію. Таксі сілавікі разбілі, людзей, якія знаходзяцца ўнутры, выцягнулі на дарогу і збілі.

Аляксей Лапа атрымаў множныя цялесныя пашкоджанні пасля затрымання. 

Так Аляксей выглядаў пасля збіцця. Spring96.org

Пракурор Смольскі прасіў прызнаць Лапу вінаватым і прызначыць яму 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму і ўзяць пад варту ў зале суда.

Чытайце падрабязнасці:
Пракурор патрабуе для гродзенскага таксіста Лапы, якога моцна збілі пры затрыманні, тры гады калоніі

3 сакавіка Аляксей Лапа ў суд не з'явіўся з невядомых прычын, месцазнаходжанне яго невядомае. На тэлефанаванні не адказвае. Пракурор кажа: абвінавачваны не з'явіўся, аб'явіць яго у вышук і змяніць меру стрымання. Суддзя зрабіў перапынак і сышоў у дарадчы пакой.

Суддзя пастанавіў: згодна з падпіскай аб нявыездзе Лапа павінен з'яўляцца ў суд па першым патрабаванні. Ён парушыў меру стрымання, абвясціць у вышук і заключыць пад варту. Вытворчасць па справе прыпыніць, копію пастановы накіраваць пракурору Гродна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930