Знайсці
03.03.2021 / 16:23РусŁacБел

За раскіданыя каля пракуратуры самарэзы маму дваіх дзяцей адправяць у калонію

У Мінску вынесены прысуд па справе раскіданых самарэзаў. Жанчын абвінавачвалі ў тым, што яны раскідалі 45 металічных самарэзаў каля пракуратуры. 

Анастасіі Нікіцінай — 1 год і 1 месяц пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

Святлане Лабунскай — 1,5 года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Анастасія Нікіціна мае двух сваіх непаўналетніх дзяцей, яшчэ аднаго дзіцёнка яна ўзяла пад патранажнае выхаванне, паведамляюць праваабаронцы

Па матэрыялах следства, жанчыны 13 снежня раскідалі каля 45 металічных самарэзаў ля пракуратуры Мінска на вул. Якубоўскага, 20. Аўтамабіль, за рулём якога быў пацярпелы Клінцэвіч, напароўся на гэтыя самарэзы, былі прабітыя два колы. Шкода склала 36 рублёў 18 капеек. 27 снежня жанчыны зноў хацелі паўтарыць свае дзеянні, аднак былі затрыманыя.

Жанчын абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асоб), а таксама ч.1 арт. 14, ч. 2 арт. 339 (замах на хуліганства, здзейсненае групай асоб паўторна).

Чытайце таксама: Дзвюх мінчанак судзяць за раскідванне самарэзаў каля будынка пракуратуры горада

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930