Знайсці
03.03.2021 / 16:01РусŁacБел

Усе крамы Bigzz не працуюць. Кампанія пайшла на ліквідацыю

Да закрыцця ў кампаніі «Баніар» заставалася працаваць пяць крам Bigzz і дзве «Скарбонкі» («Копілкі»). Цяпер усе яны не працуюць. Перад закрыццём там зладзілі вялікія распродажы са зніжкамі 50%, піша Tut.by.

Паводле сэрвісу kartoteka, з 26 лютага «Баніар» знаходзіцца ў ліквідацыі. Ліквідатар цяпер прымае справы кампаніі і кажа, што юрыдычную асобу ліквідуюць па рашэнні ўласніка.

У лютым паліцы крам Bigzz апусцелі. Высветлілася, што да кампаніі ёсць прэтэнзіі ад пастаўшчыкоў, а на 16 лютага на сайце рэестра запазычанасцяў па выканаўчых дакументах пры Мінюсце, дзе публікуецца інфармацыя аб спагнанні даўгоў праз органы прымусовага выканання, было шэсць вытворчасцяў на сумы ад 4 тысяч рублёў да 131 тысячы рублёў. Цяпер гэтых шасці даўгоў няма.

Але да 3 сакавіка ў рэестры з'явілася 28 вытворчасцяў у дачыненні да «Баніар» з агульнай сумай больш за 1 млн рублёў па даўгах. Многія з іх пазначаныя як запазычанасці за тавары і паслугі.

Кампанія «Баніар» належыць Барысу, Аляўціне і Наталлі Лукомскім, а таксама кіпрскай юрыдычнай асобе Geprocon Limited.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930