Знайсці
03.03.2021 / 15:53РусŁacБел

«Вельмі складаны механізм». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра санкцыі супраць уладаў Беларусі

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітро Кулеба пацвердзіў намер Кіева далучыцца да еўрапейскіх санкцый супраць грамадзян Беларусі, адказных за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў.

«У нас вельмі складаны механізм увядзення санкцый. Мы цяпер распрацоўваем змены ў заканадаўстве, каб зрабіць гэты механізм больш гнуткім», — сказаў Свабодзе Дзмітро Кулеба, адказваючы на пытанне аб тым, калі, якія і супраць каго Украіна плануе ўвесці санкцыі.

Паводле яго, адпаведная працэдура ўжо распачатая, але ён не змог удакладніць, на якім этапе яна знаходзіцца.

Дзмітро Кулеба таксама паведаміў, што пакуль не бачыў звароту, які накіраваў Беларускі фонд спартовай салідарнасці ў дзяржаўныя структуры Украіны аб увядзенні персанальных санкцый.

«Тэарэтычна і практычна гэта можа быць далучэнне Украіны да санкцый ЕС. Пакуль усё, што я магу сказаць», — дадаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930