Знайсці
03.03.2021 / 15:21РусŁacБел

У Польшчы будуць выпускаць амерыканскую вакцыну Novavax

Біятэхналагічная кампанія Mabion з Лодзі будзе выпускаць у Польшчы вакцыну ад COVID-19 амерыканскай кампаніі Novavax, паведамляе Радыё Польшча.

Аб наладжванні вытворчасці вакцын у Польшчы паведаміў Павел Борыс, кіраўнік польскага Фонду развіцця, які прафінансуе ўсе неабходныя інвестыцыі, выдзеліўшы на гэтыя мэты 40 млн злотых (амаль 9 млн еўра).

«Польшча далучыцца да групы краін, дзе вырабляюць вакцыну ад COVID-19», — напісаў Павел Борыс на сваёй старонцы ў Twitter.

Кантракт на вытворчасць вакцыны Novavax у Польшчы будзе доўжыцца 3 гады. Чакаецца, што перадача Польшчы адпаведных тэхналогій амерыканскім бокам адбудзецца ўжо ў другім квартале гэтага года.

Чытайце: Вакцына Novavax ад кавіду выглядае сёння найлепшай з існуючых

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930