Знайсці
03.03.2021 / 14:14РусŁacБел

«Сазлізнула калена»: у Баранавічах судзяць настаўніка фізкультуры, які ўдарыў вучня. Хлопцу потым рабілі аперацыю

Інцыдэнт адбыўся ў школе №12 Баранавічаў 30 лістапада. 44-гадовы настаўнік фізкультуры Віталь Цвірко падчас перапынку ўдарыў 14-гадовага дзевяцікласніка Данііла ў пахвіну. З прычыны атрыманых траўмаў хлопцу спатрэбілася аперацыя, піша «Радыё Свабода».

Віталь Цьвірко — бацька траіх дзяцей у разводзе. Ён расказаў, што прыкладна а 12-й гадзіне пачуў пах дыму ў фізкультурнай залі. Пасьля чаго вырашыў зайсьці ў мужчынскую разьдзявальню.

«Адчыніўшы дзьверы, я ўбачыў, як Данііл Б. затаіў дыханьне і праз 10 сэкундаў пачаў выпускаць дым. Пазьней ён схаваў электронную цыгарэту ў руку. Я зрабіў яму заўвагу і сказаў, каб ён выйшаў з разьдзявальні. Я быў у стане афэкту (гэта мой найлепшы вучань клясы), таму ня вытрымаў і вырашыў пакараць яго.

Хацеў лёгка ўдарыць па назе, але калена сасьлізнула і ўдарыў у вобласьць пахвіны», — расказаў ён.

Паводле вэрсіі Данііла Б., ён раней не курыў і вырашыў паспрабаваць адзін раз, калі знайшоў электронную цыгарэту ў прыбіральні.

Па словах былога настаўніка, пасьля інцыдэнту вучань сеў на прыступкі і станоўча адказаў яму на пытаньне «Ці ўсё нармальна?» Фэльчарцы стан вучня Віталь Цьвірко патлумачыў як «дрэнны ад курэньня». Пазьней ён казаў, што хлопчык спатыкнуўся і ўпаў.

Падчас уроку пацярпелы вучань сядзеў на лаўцы, пазьней папрасіўся ў прыбіральню. Потым вярнуўся ў разьдзявальню і паехаў дадому.

Па словах маці пацярпелага Ірыны, з прычыны адсутнасьці сына ў школе ёй патэлефанаваў клясны кіраўнік. Пасьля бабуля вучня пачала высьвятляць абставіны здарэньня. Па словах маці, фэльчарка сказала ў тэлефон, што «хлопец знаходзіцца ў шалёным стане, абкураны».

Дзед хлопца, пачуўшы ад унука аб атрыманых ад настаўніка траўмах, адразу ж павёз яго ў траўмапункт, а потым на УГД да ўроляга. Там высьветлілася, што ў хлопчыка гематома і разрыў правага яечка. На наступны дзень Даніілу зрабілі апэрацыю.

У ходзе судовага паседжаньня Цьвірко падкрэсьліў, што прызнае сваю віну. Ён таксама неаднаразова прасіў прабачэньня ў пацярпелага пасьля выпіскі зь лякарні, выплаціў матэрыяльную кампэнсацыю за прычыненую шкоду.

Цьвірко дадаў, што пасьля інцыдэнту быў вымушаны звольніцца. Цяпер ён беспрацоўны.

У сям’і пацярпелага да настаўніка фізкультуры прэтэнзій на сёньняшні момант няма. Памер пакараньня яны вырашылі пакінуць на рашэньне суду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930