Знайсці
03.03.2021 / 13:18РусŁacБел

Пракурор запатрабаваў 11 год для Аляксандра Троцкага, якога судзяць за наезд на супрацоўніка ДАІ

Мінскі гарадскі суд разглядае справу за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362) супраць 45-гадовага бізнэсоўца Аляксандра Троцкага, нагадвае «Радыё Свабода».

Пракурор Антон Цюменцаў патрабуе 11 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Інцыдэнт адбыўся 12 жніўня на праспекце Пераможцаў, дзе сілавікі ў балаклавах і са зброяй спынялі для праверкі аўтамабілі. Паводле дзяржабвінаваўцы, у судзе даказалі злачынныя дзеянні Троцкага і ягоны намер менавіта забіць супрацоўніка ДАІ.

Былы топ-менеджар банка МТБ Аляксандр Троцкі сцвярджае, што з'ехаў з месца, дзе яго спынілі людзі са зброяй, бо яны не назваліся, не сказалі прычыну спынення аўтамабіля і наставілі на яго зброю, а ён спалохаўся за сваё жыццё. Паводле падсуднага, ён наехаў на маёра ДАІ выпадкова і гатовы кампенсаваць нанесеную шкоду.

Пацярпелы Уладзімір Юраў падчас інцыдэнту атрымаў траўмы нагі, якія экспертыза прызнала няцяжкімі. Пацярпелы запрасіў 20 тысяч рублёў кампенсацыі ад Троцкага. Пракурор пазоў падтрымаў і прасіў задаволіць яго «з улікам разумнасці».

У апошнім слове Аляксандр Троцкі сказаў, што ніколі не мог уявіць, што можа апынуцца ў такой сітуацыі:

«Праглядаючы відэа, я бачыў, як беспадстаўна збіваюць людзей, і я не ведаў, што супрацоўнікі міліцыі могуць несці службу са схаванымі тварамі і ў балаклавах, без адметных знакаў. Калі цябе спыняюць людзі са схаванымі тварамі і зброяй без тлумачэння прычын, накіроўваюць баявую зброю ў мой бок, то я, безумоўна, спалохаўся. У мяне было адно жаданне — проста з'ехаць адтуль. Я ў прынцыпе не мог сабе ўявіць, што такое магчыма і такое можа быць».

Гэта самы суровы тэрмін, якога дамагаеццца пракуратура ў сувязі з пратэстамі. Дасюль самым вялікім пакараннем адзначыўся Брэсцкі абласны суд у дачыненні да Аляксандра Кардзюкова, якому далі 10 гадоў за нібыта замах на забойства сілавіка.

Чытайце таксама: «Супрацоўнік ДАІ дастаў баявую зброю і накіраваў у мой бок». За замах на забойства супрацоўніка судзяць мінчука

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930