Знайсці
03.03.2021 / 13:00РусŁacБел

«Дзяўчынцы быў толькі тыдзень, яны яе вельмі чакалі». Што вядома пра страшную аварыю пад Ваўкавыскам

У аўторак на 9-м кіламетры аўтадарогі Ваўкавыск — Плябанаўцы — Дубоўцы паблізу павароту на санаторый «Пралеска» адбылася аварыя, у якой загінулі тры чалавекі, у тым ліку і нованароджаная дзяўчынка. Мяркуецца, «Сітраэн» выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў «Фальксваген». Мясцовыя жыхары кажуць, што на гэтым павароце часта здараюцца аварыі — сябры распавялі Tut.by аб кіроўцах, якія загінулі.

Чытайце таксама: У Ваўкавыскім раёне ў ДТЗ загінулі немаўля і яго тата

Фота СК

Мясцовыя распавядаюць, што на скрыжаванні каля санаторыя «Пралеска» час ад часу здараюцца аварыі, аднак такая сур'ёзная — упершыню.

— Там невялікае закругленне і не заўсёды добры агляд, — кажуць жыхары Ваўкавыска.

Загінулы кіроўца «Сітраэна» — жыхар Ваўкавыска Аляксандр.

Сябры хлопца кажуць, што малады чалавек заўсёды ехаў акуратна, стаж — больш за два гады.

— Мы не ведаем, як дакладна ўсё адбылося. Чаму Саша пайшоў на абгон — незразумела. Ён ніколі не ганяў, ездзіў спакойна. Ва ўсякім разе, не быў асабліва заўважаны ў нейкім ліхацтве. Тым больш, у машыне была яго маленькая дачка. Можа, яны кудысьці спяшаліся, але Саша быў досыць адказным чалавекам і разумеў абстаноўку на дарозе, — кажуць сябры маладога чалавека.

Фота vk.com

— Саша — добры хлопец, спагадлівы, безадмоўны і з добрым пачуццём гумару. Вельмі любіў сваю жонку Наташу, — кажуць знаёмыя і дадаюць: маладыя людзі пазнаёміліся 4 гады таму, а нядаўна згулялі вяселле. — Усё было як належыць: Саша заляцаўся да Наташы, яны доўга сустракаліся, потым былі заручыны, а крыху пазней і вяселле.

18 лютага ў пары нарадзілася дачка.

— Яны вельмі чакалі гэтую дзяўчынку, Саша ўвесь час казаў пра яе. Наогул сям'я ў яго вялікая і дружная. Можа, дарэчы, яны ехалі ў Краснасельск — Саша адтуль родам, — кажа адзін з сяброў Аляксандра.

Малая, якой не было і двух тыдняў, загінула ў гэтай аварыі. Наталля — у бальніцы.

Яшчэ адзін загінулы — 26-гадовы кіроўца «Фальксвагена» Максім. Хлопец ад атрыманых траўмаў памёр ужо ў бальніцы.

Як кажуць знаёмыя, малады чалавек працаваў за мяжой, ненадоўга прыехаў да бацькоў.

— Старэнькі чырвоны «Фальксваген» — гэта машына яго бацькі. Ён гнаў яе на тэхагляд. Вырашыў вось дапамагчы бацькам. Максім быў добрым хлопцам, працавітым. Добра разбіраўся ў тэхніцы, меў дастаткова вялікі стаж — адзін пераганяў машыны, потым з'ехаў працаваць за мяжу, — успамінаюць сябры маладога чалавека.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930