Знайсці
03.03.2021 / 10:02РусŁacБел

Сіноптыкі расказалі пра анамаліі лютага

Тэмпература паветра ў Беларусі ў лютым была ніжэйшай за кліматычную норму на 2,2 градуса, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

Фота Надзеі Бужан

«Сярэдняя тэмпература лютага 2021 года склала -6,5, што ніжэй за кліматычную норму на 2,2 градуса. З 1945 года такі халодны люты ў сярэднім бываў раз у тры гады, але апошні раз адзначаўся ў 2012 годзе. Адмоўная анамалія распаўсюдзілася паўсюдна», — расказалі ў Белгідрамеце.

Першая і другая дэкады месяца былі вельмі халоднымі (на 4, 4 і 6 градусаў ніжэй за норму адпаведна). Трэцяя дэкада была вельмі цёплай (на 5,5 градуса вышэй за норму).

Абсалютны максімум тэмпературы паветра быў зарэгістраваны ў Брэсце 25 лютага і склаў +15. Абсалютны мінімум быў адзначаны ў Брагіне 19 лютага і склаў -29,4 градуса.

Колькасць ападкаў у сярэднім па Беларусі ў мінулым месяцы склала 38,7 мм, або 111% кліматычнай нормы. Іх лішак адзначаўся на большай частцы тэрыторыі краіны.

Найбольшая колькасць ападкаў выпала ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях: у сярэднім 57,9 мм (175% нормы) і 55,9 мм (164%) адпаведна. Найменшая — у Віцебскай вобласці (у сярэднім 21,6 мм, або 54% нормы).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера