Знайсці
02.03.2021 / 20:11

У Мінску адкрылі новыя могілкі. На іх упершыню будзе газонны ўчастак

З 2 сакавіка пачалі хаваць на мінскіх могілках «Лясныя». У гэты дзень адбылося 12 пахаванняў, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» намеснік дырэктара прадпрыемства «Спецкамбінат КБА» Сяргей Тур.

Новы некропаль адміністрацыйна ўваходзіць у склад Заводскага раёна, але фактычна размешчаны за МКАД злева ад аўтамагістралі Мінск — Магілёў непадалёк ад мемарыяльнага парку «Благаўшчына».

Для пахаванняў ужо падрыхтавана 1500 двухмесных участкаў. Усяго «Лясныя» разлічаны на 42,5 тыс. пахаванняў, у тым ліку трох- і чатырохмясцовыя ўчасткі, нішы ў калумбарных сценах для ўрнаў з прахам, участкі для газонных пахаванняў (замест надмагільнага пагорка на выраўнаваную паверхню зямлі, засеяную газоннай травой, укладваецца прамавугольная гранітная пліта пэўнага ўзору, на якую ўсталёўваецца падгалоўнік з тэкстам). Калумбарыі і газонныя ўчасткі плануецца ўладкаваць летам.

З 3 сакавіка ва ўсе дні тыдня будзе арганізаваная праца аўтобуснага маршруту №178Э «АС «Аўтазаводская» — могілкі «Лясныя».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30