Знайсці
02.03.2021 / 17:08

Зяленскі вакцынаваўся ад кавіду індыйскай вакцынай

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі атрымаў вакцыну ад каранавіруса. Вакцынацыя праходзіла прэпаратам Covishield індыйскай вытворчасці.

«Зробленая вакцынацыя супраць COVID-19. Зрабіў гэта на перадавой з нашымі салдатамі ў якасці галоўнакамандуючага. Той жа Oxford/AstraZeneca (Covishield) з Індыі, які быў дастаўлены першым ва Украіну і прыняты мільёнамі людзей у свеце. Вакцына дазволіць нам зноў жыць без абмежаванняў», — напісаў Зяленскі.

Павялічыць

Зяленскі адзначыў важнасць вакцынацыі ад COVID-19.

«Прышчэпка абавязковая. Я ведаю, што такое COVID-19, таму што хварэў на гэтую хваробу. Таму прапаную ўсім абавязкова вакцынавацца. Нягледзячы на тое што я перахварэў на COVID-19, у мяне ўзровень антыцелаў вельмі нізкі», — сказаў Зяленскі.

Масавая вакцынацыя ва Украіне пачалася 24 лютага. Пакуль ва Украіну паступілі 500 тысяч доз вакцыны Covishield, чарговая партыя чакаецца ў пачатку сакавіка.

Украінцы могуць стаць у чаргу на вакцынацыю з дапамогай мабільнай праграмы «Дія».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30