Знайсці
02.03.2021 / 15:08РусŁacБел

Затрыманая YouTube-блогерка Вольга Такарчук

Блогер Вольга Такарчук, якая вядзе свой YouTube-канал, была затрыманая 2 сакавіка ў сябе ў кватэры. Па словах яе маці, яе павезлі ў РУУС Першамайскага раёна Мінска, паведамляе Tut.by.

Кадр з відэа Вольгі Такарчук

Як нам распавяла яе маці, на мінулым тыдні Вольгу спрабавалі выклікаць у РУУС Першамайскага раёна, аднак павестку яна не атрымала.

Сёння, 2 сакавіка, прыкладна ў 10:30 Вольга патэлефанавала сваёй маці і сказала, што яе затрымліваюць — на момант званка яна збірала рэчы. Па словах Вольгі, прычынай стала «абраза службовай асобы». Пасля гэтага яе павезлі ў Першамайскае РУУС.

Што пагражае блогерцы, пакуль невядома.

Папярэдні раз Такарчук затрымалі 25 студзеня — тады муж Вольгі Дзмітрый растлумачыў, што жонку затрымалі на 72 гадзіны за адзіночны пікет, падчас якога яна выпускала шарыкі з акна.

На канале Вольгі Такарчук — больш за 30 тысяч падпісчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930