Знайсці
02.03.2021 / 14:21

Дзвюх мінчанак судзяць за раскідванне самарэзаў каля будынка пракуратуры горада

Дзвюх 40-гадовых жыхарак Мінска Настассю Нікіціну і Святлану Лабунскую судзяць за раскідванне самарэзаў каля будынка пракуратуры горада.

Павялічыць

Па матэрыялах следства, жанчыны 13 снежня раскідалі каля 45 металічных самарэзаў каля пракуратуры Мінска на вул. Якубоўскага, 20. Аўтамабіль, за рулём якога быў пацярпелы Клінцэвіч, напароўся на гэтыя самарэзы, былі прабітыя два колы. Шкода склала 36 рублёў 18 капеек.

27 снежня жанчыны ізноў хацелі паўтарыць свае дзеянні, аднак былі затрыманыя.

Іх абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асоб), а таксама ч.1 арт. 14, ч. 2 арт. 339 (замах на хуліганства, здзейсненае групай асоб паўторна).

Нікіціна да суда знаходзілася пад вартай, хоць мае двух непаўналетніх дзяцей, Лабунская з 30 снежня — пад хатнім арыштам.

Сваю віну ў здзейсненым жанчыны прызналі цалкам.

На судзе Нікіціна заявіла, што яе пры затрыманні паклалі на зямлю, надзелі кайданкі, а потым у бусе збілі, паведамляе spring96.org.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30