Знайсці
02.03.2021 / 14:19

Офіс Ціханоўскай пра відэа СК: Святлана ніколі не ўдзельнічала ў распрацоўцы такіх планаў

Святлана Ціханоўская ніколі не ўдзельнічала ў распрацоўцы радыкальных планаў па захопе будынкаў. Так прэс-сакратар экс-кандыдата ў прэзідэнты Ганна Красуліна пракаментавала паведамленне Следчага камітэта, паведамляе Tut.by.

Павялічыць

Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

— За час перадвыбарнай праграмы і месяцы пратэсту пасля выбараў каманда Святланы Ціханоўскай камунікавала і працягвае камунікаваць з вялікай колькасцю беларусаў. Частка з іх заўсёды была і працягвае заставацца арыентаванай на радыкальныя меры, але Святлана Ціханоўская ніколі не ўдзельнічала ў распрацоўцы такіх планаў. На апублікаваным відэа бачна, што яна пакінула пакой, каб не працягваць абмеркавання. І, як паказваюць больш за 200 дзён беларускага пратэсту, Святлана Ціханоўская і яе каманда падтрымлівала толькі мірныя метады — заявіла Ганна Красуліна.

Нагадаем, 2 сакавіка Следчы камітэт перадаў у Генеральную пракуратуру дакументы на экстрадыцыю Святланы Ціханоўскай. СК таксама апублікаваў відэа, дзе людзі абмяркоўваюць акцыі пратэсту і захоп будынкаў дзяржаўных органаў на тэрыторыі Гомеля.

СК перадаў у Генпракуратуру дакументы на экстрадыцыю Ціханоўскай

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30