Знайсці
02.03.2021 / 10:41

Групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў, Кубак Гагарына: Мінспорту зацвердзіла пералік высокіх вынікаў для каманд

Міністэрства спорту і турызму вызначыла пералік спартыўных вынікаў у гульнявых відах спорту, якія лічацца высокімі. Пастанова тычыцца клубаў, а не зборных. Адпаведная пастанова сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша БелТА.

Павялічыць

БелТА

У футболе высокім вынікам лічыцца выхад у групавыя турніры Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы для мужчын, выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў — для жанчын. У міні-футболе — выхад у элітны раўнд Лігі чэмпіёнаў.

У хакеі да высокага выніку адносіцца выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, КХЛ або Маладзёжнай хакейнай лігі, у Кантынентальным кубку — 1-2 месцы. У хакеі на траве — выхад у групавы турнір Еўралігі, у «Трофі» — 1-2 месцы.

Высокім вынікам у баскетболе будзе лічыцца выхад у 1/8 фіналу Кубка ФІБА Еўропы і Еўракубка, у 1/4 фіналу чэмпіянату Адзінай Лігі ВТБ, а таксама ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. У бейсболе — 1-8 месца Кубка Еўропы. У водным пола — выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, у 1/4 фіналу Еўракубка (для мужчын) і трафея Еўрапейскай федэрацыі плавання (для жанчын). У валейболе — 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, Чэлендж-Капа, а таксама Кубка Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола.

У гандболе будзе называцца высокім вынікам 1/4 фіналу ў Лізе Еўропы і Кубку Еўропы, а таксама выхад у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30