Знайсці
01.03.2021 / 21:53РусŁacБел

У Брэсце крымінальная справа супраць мужа выдаўца незалежнага сайта «Бінокль»

У Брэсце супраць Паўла Гарашчанкі — мужа выдаўца незалежнага сайта «Бінокль» Дар'і Гарашчанка — распачатая крымінальная справа. Павел Гарашчанка затрыманы на 72 гадзіны, паведамляе «Еўрарадыё».

Рэдакцыя «Бінокля» / binkl.by

«Сёння ў іх дома і ў офісе фірмы мужа быў ператрус, — распавядае галоўная рэдактарка «Бінокля» Ксенія Пятровіч. — Падрабязнасцяў і вынікаў пакуль няма, муж пабываў на допыце і цяпер затрыманы».

26 студзеня ў офіс да Гарашчанкі, які знаходзіцца побач з рэдакцыяй «Бінокля», прыходзілі сілавікі. У межах праверкі праводзіліся «агляды», у тым ліку і дома. Па выніках былі забраныя дакументы, пячаткі, камп'ютары, смартфоны, флэшкі, нататнік. На падставе матэрыялаў праверкі следчыя вырашалі, ці ёсць падставы для завядзення крымінальнай справы (гаворка ішла пра справу «аб нявыплаце падаткаў у буйным памеры»).

Сайт і тг-канал «Бінокля» не абнаўляюцца з канца студзеня — у рэдакцыі няма тэхнічнай магчымасці гэта рабіць.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера