Знайсці
01.03.2021 / 18:41РусŁacБел

Жыхара Віцебска, хворага на анкалогію, асудзілі на тры з паловай гады калоніі за гвалт супраць міліцыі

У судзе Першамайскага раёна Віцебска 1 сакавіка вынеслі абвінаваўчы прысуд у дачыненні да 54-гадовага Уладзіміра Малахоўскага, якому інкрымінавалі гвалтоўныя дзеянні супраць міліцыянтаў (арт. 364 КК). Суддзя Таццяна Родзіна прызнала віцябляніна вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Віцебская Вясна».

«Тое, што мы пачулі, гэта, вядома, шок! Яны не ўлічылі наогул нічога: тое, што чалавек хворы на анкалогію, што чалавеку патрабуецца абследаванне два разы на год у абавязковым парадку. Яны не ўлічылі, што ў яго двое малалетніх дзяцей», — сказала пасля абвяшчэння прысуду сваячка Уладзіміра Малахоўскага Ларыса, якой удалося трапіць у судовую залу. 

Журналістаў, праваабаронцаў і слухачоў на абвяшчэнне прысуду не пусцілі. Наогул, працэс над Малахоўскім праходзіў практычна ў закрытым рэжыме.

Згодна з прысудам, Уладзімір Малахоўскі мусіць таксама выплаціць агулам 3000 рублёў маральнай кампенсацыі пацярпелым міліцыянтам — Качыхіну, Емяльянаву і Пазнякову.

Малахоўскі сваёй віны не прызнаў.

Пракурорка падчас спрэчак бакоў прасіла для Малахоўскага 6 гадоў зняволення. Суддзя Таццяна Родзіна прысудзіла тры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930