Знайсці
01.03.2021 / 18:27РусŁacБел

Мінчук, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці, ужо месяц ляжыць у бальніцы без прытомнасці

22 студзеня мінчук Павел Банькоўскі выйшаў на плошчу Незалежнасці і падпаліў сябе. Яго выратавалі, але дыягнаставалі 72% апёкаў цела і цяжкія апёкі галавы. Як правіла, гэта фактычна смяротны прысуд — але Павел яшчэ жывы.

Чытайце таксама: Быў у «Зубры», меў рыцарскі псеўданім Лютувер. Расказваюць сябры мінчука, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці

Сябры і былая жонка меркавалі, што прычынай мог стаць падаўлены стан мужчыны, яго праблемы з алкаголем, а таксама падзеі ў краіне. Праз некалькі дзён пасля здарэння экс-жонка Паўла казала, што дактары даюць сумны прагноз: 1%, што мужчына выжыве. 

Але ж 1 сакавіка Павел жывы. Ён, як і раней, знаходзіцца ў бальніцы. У якім стане мужчына, невядома, а цяпер былая жонка адмаўляецца ад каментаў СМІ.

Яна паведаміла «Нашай Ніве», што «дасць каментар, як будуць добрыя навіны». Адпаведна, можна зрабіць выснову, што Банькоўскі па-ранейшаму ў непрытомным стане.

Па словах сяброў, Паўла ўвялі ў штучную кому адразу пры шпіталізацыі, цяпер яму перыядычна робяць перасадку скуры.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930