Знайсці
01.03.2021 / 16:20РусŁacБел

У Слоніме з кватэры скралі адну рэч. Але вельмі дзіўным і дзёрзкім спосабам

Пра незвычайны выпадак паведаміла гродзенская абласная міліцыя.

Фота абласной міліцыі

Здарэнне адбылося ў лютым. У 19-гадовага хлопца, што пражывае ў доме на вуліцы Еўфрасінні Полацкай, проста з пакоя знікла тахта. Больш за тое, зламыснік выбіў уваходныя дзверы і забраў усе падушкі.

Высветлілася, што здзейсніў крадзеж 18-гадовы маладзён, які пражывае ў суседнім пад'ездзе. Дома ў пацярпелага ён быў усяго раз, але тахту прыкмеціў.

Паводле міліцыі, ідэя завалодаць мэбляй прыйшла, калі хлопец адпачываў з сябрамі. Ён падумаў, што неабходна дадатковае спальнае месца. Таксама ён ведаў, што ўладальнік тахты вучыцца ў Гродне, і ў кватэры нікога няма.

Вынесці мэблю дапамаглі сябры, якім сказаў, што ўсе робіцца з дазволу гаспадара.

У выніку хлопец затрыманы, заведзена крымінальная справа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера