Знайсці
01.03.2021 / 15:03РусŁacБел

Назвалі прычыну паломкі «Штадлера», што ехаў з Гомеля ў Мінск

Інцыдэнт здарыўся раніцай 16 лютага. Цягнік №707 Гомель — Мінск спыніўся на перагоне Салтанаўка — Хальч. Пасажыраў перасадзілі ў іншы цягнік, што прыбыў ў Мінск са спазненнем на 3 гадзіны 45 хвілін.

Высветлілася, што прычынай паломкі быў канструктыўны недахоп клапана кампрэсарнай устаноўкі, дапушчаны вытворцам пры праектаванні і вырабе, гаворыцца ў паведамленні Белчыгункі.

Адзначаецца, што дэфект будзе ліквідаваны за кошт кампаніі «Штадлер Мінск». Акрамя таго, кампанія пакрые Беларускай чыгунцы ўсе астатнія выдаткі, панесеныя ў сувязі з паломкай электрацягніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера