Знайсці
01.03.2021 / 14:28РусŁacБел

Папа Францішак: У Аргенціну я не вярнуся, памру ў Рыме

Папа Рымскі Францішак прыняў на аўдыенцыі Нэльсана Кастра, журналіста і доктара з Аргенціны. У інтэрв’ю свайму суайчынніку Папа адзначыў, што на радзіму больш не вернецца, паведамляе catholic.by.

Vatican News

«Я памру тут, у Рыме, не вярнуся ўжо ў Аргенціну», — падзяліўся пантыфік, а таксама адзначыў, што падобна свайму папярэдніку не выключае свайго сыходу на пенсію. Перспектыва смерці, як дадаў Папа, не выклікае ў яго страху.

Разам з тым кіраўнік Каталіцкага касцёла сказаў, што адчувае сябе добра і поўны энергіі.

Журналіст пацікавіўся, ці праходзіў Папа калі-небудзь псіхааналіз.

«Ніколі, — адказаў Пантыфік, але прызнаўся, што ў часы служэння правінцыялам іезуітаў, калі ў Аргенціне панавала дыктатура, ён кансультаваўся з псіхатэрапеўтам.

— Яна дапамагла мне перамагчы ў той час страх. Часам я хаваў некаторых людзей і дапамагаў ім выехаць з краіны.

Уявіце сабе, як я баяўся, калі вёз кагосьці ў машыне, накрытага толькі пледам, і так праязджаў праз тры пункты вайсковага кантролю. Гэта выклікала ўва мне велізарнае напружанне».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930