Знайсці
01.03.2021 / 13:27

З 1 сакавіка жанчын, якія выхоўваюць дзяцей, не змогуць трымаць на Акрэсціна трое сутак да суда

1 сакавіка ўступіў у сілу новы Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКаАП). Важныя змены — міліцыя больш не зможа ўтрымліваць больш за 3 гадзіны маці непаўналетніх дзяцей, піша Tut.by.

Павялічыць

Раней любога чалавека, якому ставіўся ў віну артыкул, па якім могуць пакараць адміністрацыйным арыштам або дэпартацыяй, маглі ўтрымліваць у ізалятары да 72 гадзін (далей альбо адпускалі, альбо справу разглядаў суд, які і вырашаў далейшы лёс чалавека).

Цяпер у ПВКаАП зафіксавана, што адміністрацыйнае затрыманне на тэрмін звыш трох гадзін не можа быць прыменена да:

— непаўналетніх, акрамя выпадкаў, калі за здзейсненае правапарушэнне пагражае дэпартацыя;

— цяжарных жанчын, інвалідаў I і II групы, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей, асоб, якія маюць на ўтрыманні інвалідаў I групы альбо ажыццяўляюць догляд старых, якія дасягнулі 80 гадоў, акрамя выпадкаў, калі за здзейсненае правапарушэнне пагражае дэпартацыя, а таксама калі названыя затрыманыя знаходзіліся ў грамадскім месцы ў стане ап'янення, чым абражалі чалавечую годнасць і грамадскую мараль, або калі размова ідзе пра вайскоўцаў тэрміновай службы (іх перадаюць у вайсковую частку), або ў затрыманага ёсць прыкметы псіхічнага расстройства, якія могуць стварыць небяспеку (перадаюць у бальніцу), або затрыманы парушыў памежны рэжым у пункце пропуску.

Як і раней, не могуць быць затрыманыя па адміністрацыйнай справе асобы, якія займаюць вышэйшую дзяржаўную пасаду, і асобы, пасады якіх уключаныя ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы, дэпутаты верхняй і ніжняй палат парламента, суддзі і народныя засядацелі (у перыяд выканання імі сваіх абавязкаў у судзе).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30