Знайсці
01.03.2021 / 13:04РусŁacБел

Пашынян заявіў, што яго дэзынфармавалі наконт «Іскандэраў». Менавіта гэтыя словы справакавалі палітычны крызіс у Арменіі

Словы прэм'ер-міністра Арменіі пра расійскія комплексы «Іскандэр» былі выкліканыя тым, што яго няправільна аб гэтым праінфармавалі. Пра гэта агенцтву «Арменпрэс» заявіла прэс-сакратар Пашыняна Мане Геваргян, піша РБК.

Паводле яе слоў, заява Пашыняна аб прымяненні Арменіяй «Іскандэраў» абмяркоўвалася падчас яго тэлефоннай размовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

«На аснове супастаўлення наяўных фактаў і звестак прэм'ер-міністр Арменіі прыйшоў да высновы, што ён не быў належным чынам праінфармаваны аб гэтай сітуацыі», — сказала Геваргян.

Прэс-сакратар дадала, што словы Пашыняна «не маюць нічога агульнага са зместам і якасцю армяна-расійскіх саюзніцкіх адносін у сферы ваенна-прамысловага супрацоўніцтва». Геваргян назвала расійскую зброю «адной з найлепшых у свеце».

На мінулым тыдні Пашынян, каментуючы вынікі вайны ў Нагорным Карабаху, заявіў, што расійскія «Іскандэры» «не ўзарваліся або ўзарваліся толькі на 10%».

Намеснік кіраўніка Генштаба Тыран Хачатран, па словах армянскай прэсы, доўга смяяўся са слоў Пашыняна. У адказ прэм'ер Арменіі вырашыў звольніць Хачатрана. У сваю чаргу некалькі высокапастаўленых афіцэраў і шэраг генералаў заклікалі Пашыняна і ўрад сысці ў адстаўку.

У адказ Пашынян адправіў у адстаўку кіраўніка Генштаба Аніка Гаспарана, але рашэнне не зацвердзіў прэзідэнт Армен Саркісян.

У Ерэване апазіцыя правяла на мінулым тыдні некалькі мітынгаў, патрабуючы адстаўкі Пашыняна. За адстаўку выказаліся былыя прэзідэнты Качаран і Саргсян.

Пашынян у чацвер правёў свой мітынг і заявіў, што паколькі яго абраў народ, то толькі народ можа і адправіць у адстаўку.

Мінабароны Арменіі ў суботу выступіла з заявай, што армія «па-за палітыкай», папрасіўшы не ўцягваць яе у палітычнае супрацьстаянне.

У сваю чаргу ў Мінабароны Расіі ў мінулы чацвер заявілі, што «са здзіўленнем» азнаёміліся са словамі Пашыняна пра неэфектыўнасць «Іскандэраў». Паводле ведамства, Арменія не выкарыстоўвала гэтыя комплексы падчас канфлікту ў Карабаху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930