Знайсці
01.03.2021 / 11:07

Лукашэнка прапанаваў караць тых, хто атрымлівае заробкі ў канвертах

Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава, паведамляе БелТА.

«Па заробках у канвертах мы без вас не абыдземся. Трэба раз і назаўжды спыніць гэтую гадаўку, каб гэтая гідра ніколі галаву ў нас не падняла. Я не скажу, што ў нас гэта квітнее, але гэта ёсць. І нават на мяне выходзяць асобныя камерсанты, бізнэсмены і скардзяцца: вось мы плацім па ведамасці, усё як мае быць (і ад гэтага ж налічэнне ідзе ў сацыяльныя фонды). А вось там не плацяць. Нават называюць канкрэтныя фірмы», — сказаў Лукашэнка.

Ён прапанаваў, што, мабыць, неабходна ўвесці і адказнасць тых, хто бярэ ў канвертах гэтыя грошы.

«Яшчэ адзін напрамак, па якім мы павінны вельмі сур'ёзна папрацаваць (гэта на Усебеларускім народным сходзе мы пра гэта казалі), — сказаў Лукашэнка, — пасярэдніцтва. Пасярэднікі спрыяюць павышэнню цаны тавару працэнтаў да 30, а то часам і больш па асобных пазіцыях. Нам такое пасярэдніцтва не трэба. І трэба выключыць ўсякае пасярэдніцтва ўнутры Беларусі. Што гэта за парадак такі: я купляю тавар за плотам, і мне яшчэ нейкі патрэбны пасярэднік? Не патрэбныя ніякія пасярэднікі. Тут трэба ўнесці адпаведную прапанову», — заявіў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30