Знайсці
28.02.2021 / 20:59

Кіраўнік МУС: Ва ўсіх гарадах Беларусі людзі адчуваюць сябе абароненымі

Ва ўсіх гарадах Беларусі людзі адчуваюць сябе абароненымі. Такое меркаванне выказаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў у інтэрв'ю АНТ.

Павялічыць

«Маё меркаванне, як грамадзяніна, бацькі, мужа, як чалавека, які жыве ў грамадстве, такое, што на сённяшні дзень ва ўсіх гарадах рэспублікі, а не толькі ў Мінску, людзі адчуваюць сябе абароненымі. Да нас вельмі шмат людзей звяртаецца па розных пытаннях, нават па тых, якія не зусім датычацца міліцыі, але мы рэагуем на ўсё і даволі аператыўна, бо калі да нас звяртаюцца людзі, значыць мы ім патрэбныя», — адзначыў кіраўнік ведамства. Ён падкрэсліў, што сёння сітуацыя ў краіне знаходзіцца пад кантролем, забяспечваецца бяспека грамадзян і ахова грамадскага парадку на вуліцах гарадоў Беларусі.

«Адбыліся пэўныя падзеі ў жніўні мінулага года. Тады мы больш надавалі ўвагі забеспячэнню грамадскай бяспекі і парадку на вуліцах, але супрацоўнікі органаў унутраных спраў, нягледзячы на вялікую нагрузку і групавыя парушэнні грамадскага парадку, працягвалі выконваць усе задачы, якія стаяць перад міліцыяй», — дадаў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30