Знайсці
28.02.2021 / 20:52РусŁacБел

Міліцыя: Затрыманыя пад Маладзечнам збіраліся спаліць пудзіла на Масленіцу ў чырвона-зялёных колерах

У міліцыі пракаментавалі interfax.by сённяшняе затрыманне двух дзясяткаў людзей пад Маладзечнам.

Супрацоўнікі АМАПа затрымалі за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» на катэджным участку ў Маладзечанскім раёне 25 чалавек, яны збіраліся спаліць на Масленіцу пудзіла ў колерах афіцыйнага сцяга.

«Пры сабе ва ўдзельнікаў была бчб-сімволіка, а таксама фігура для спалення ў адзенні каляровай гамы нацыянальнага сцяга. Свае дзеянні, якія паказвалі відавочную непавагу да грамадства, людзі, што сабраліся, запісалі на камеры гаджэтаў», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама Аляксандра Папова ў нядзелю.

Для разбору затрыманыя (усе мінчукі) былі дастаўлены ў Маладзечанскі РАУС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера