Знайсці
28.02.2021 / 12:20РусŁacБел

BioNTech: Прышчэпку ад кавіду, напэўна, прыйдзецца рабіць рэгулярна

Масавая вакцынацыя насельніцтва ад COVID-19 дазволіць паменшыць колькасць інфікаваных людзей больш як на 90%, пры гэтым людзям могуць спатрэбіцца дадатковыя дозы вакцыны штогод або кожныя паўтара года. Пра гэта распавёў кіраўнік кампаніі BioNTech Угур Шахін у інтэрв'ю Bild.

Па словах кіраўніка BioNTech, пандэмію можна эфектыўна стрымліваць, калі вакцыну атрымае дастаткова людзей, паколькі масавыя прышчэпкі памяншаюць колькасць інфікаваных на 92%.

Пры гэтым наяўная вакцына можа абараніць і ад новых, больш небяспечных штамаў COVID-19, але, магчыма, паўстане неабходнасць у неаднаразовай прышчэпцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930