Знайсці
27.02.2021 / 21:59РусŁacБел

Мінабароны Арменіі адказала на пратэсты ў Ерэване фразай «Мы па-за палітыкай»

Кіраўніцтва Мінабароны Арменіі запатрабавала не ўцягваць вайскоўцаў у палітычныя працэсы, якія адбываюцца ў краіне, піша РБК.

«Мы патрабуем устрымлівацца ад заяў ад імя Узброеных сіл, не ўцягваць армію ў палітычныя працэсы, не падпарадкоўваць бяспеку краіны уласным палітычным інтарэсам», — гаворыцца ў паведамленні.

У ведамстве падкрэслілі, што Мінабароны і ўзброеныя сілы Арменіі «па-за палітыкай» і маюць намер працягваць крокі, якія накіраваны на рэалізацыю рэформаў і мадэрнізацыю абароннай сферы.

У прэс-службе звярнулі ўвагу на тое, што ўзброеныя сілы з поўнай адказнасцю выконваюць свае функцыі па гарантаванні бяспекі краіны і незалежна ад палітычных працэсаў працягваюць сваю працу.

Пратэсты ў Ерэване працягваюцца на працягу некалькіх дзён. Іх арганізавалі прадстаўнікі апазіцыі, патрабуючы адстаўкі прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031