Знайсці
28.02.2021 / 11:19РусŁacБел

Twitter збіраецца ўвесці платныя падпіскі і за іх кошт плаціць папулярным карыстальнікам

Прадстаўнікі папулярнай сацсеткі паведамілі, што збіраюцца ўвесці платныя падпіскі з мэтай павялічыць свой гадавы даход і паскорыць рост карыстальнікаў.

Фота Depositphotos.com

Twitter плануе ўвесці новую платную функцыю Super Follows, дзякуючы якой людзі, што размяшчаюць кантэнт на платформе, будуць атрымліваць ад гэтага даход. Кампанія спадзяецца атрымаць адабрэнне гэтага новаўвядзення сярод уплывовых карыстальнікаў, якія маюць вялікую колькасць падпісантаў, піша The Wall Street Journal.

Платныя падпіскі сацсетка збіраецца ўвесці ўжо сёлета. Аднак кампанія пакуль што не раскрывае падрабязнасцей, як менавіта гэта будзе працаваць і які адсотак з продажу гэтай функцыі будзе атрымліваць непасрэдна Twitter.

Прадстаўнікі кампаніі сцвярджаюць, што такая мадэль, дзе падпісанты фінансуюць кантэнт, які яны цэняць больш за ўсё, задавальняе інтарэсы і стваральнікаў кантэнту, і спажыўцоў.

Кампанія раскрыла свае планы на анлайн-мерапрыемстве для аналітыкаў і адзначыла, што ўвядзенне платнай падпіскі — частка больш амбіцыйнай мэты павялічыць даход кампаніі з $ 3,7 мільярда, што было атрымана летась, да $ 7,5 мільярда да 2023 года.

Пераход на платную падпіску дапаможа сацсетцы менш залежыць ад рэкламы, якая склала 86% ад агульнага даходу кампаніі за 2020 год.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930