Знайсці
27.02.2021 / 17:59РусŁacБел

Калеснікава: Ратуе памяць, калі я заплюшчваю вочы і слухаю ўнутры сябе Баха

Пра гэта Марыя Калеснікава распавяла з СІЗА ў інтэрв'ю The Village.

Яна расказала, што яе напружвае ў турэмным жыцці.

— Моцна напружваюць дзве рэчы: законы, якія не выконваюцца самай турмой, як у выпадку маёй сустрэчы з адвакатам у кабінеце-душагубцы, камеры з цыгарэтным дымам, сітуацыя з кнігамі ў Жодзіне, з лістамі ў СІЗА і турме №8. Разумееце, яны крадуць лісты, і ніхто за гэта не адказвае. Сотні лістоў ад сястры, таты, блізкіх проста не дайшлі, як і мае ім. Але абуральныя выпадкі, калі ў снежні атрымала ліст №25, а ў лютым №65 (маецца на ўвазе ад аднаго і таго ж адрасата). Усе лісты першага класа з укладзеным унутры канвертам першага класа, разам 80 аплачаных канвертаў першага класа. Ні пошта, ні начальнікі за гэта не адказалі.

Другое, гэта адсутнасць музыкі, якую я вельмі люблю. Свет гукаў, у якім я жыву апошнія 30 гадоў, моцна адрозніваецца ад таго, што я чую тут. Адсутнасць музыкі і ёсць катаванне. Ратуе памяць, калі я заплюшчваю вочы і слухаю ўнутры сябе Баха, Моцарта і тое, што я грала сама.

Марыя таксама расказала, як парвала пашпарт.

— Усю дарогу [да мяжы з Украінай] думала, як гэтага не дапусціць. Рашэння ў мяне не было, але ў той момант, калі пашпарт апынуўся ў мяне ў руках, яно само сабой прыйшло, і гэта спрацавала. Для людзей у масках гэта дайшло не адразу: яны не выпускалі мяне з ужо парваным пашпартам з машыны. Прыйшлося ад'ехаць на бяспечную адлегласць, каб я магла выйсці. Выйшла і проста пайшла па раздзяляльнай паласе назад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930