Знайсці
27.02.2021 / 13:27РусŁacБел

У МЗС Беларусі выказалі пратэст наконт шэсця ў Гайнаўцы і нагадалі пра «карыкатурную палітыку» Варшавы 

МЗС Беларусі заклікала Варшаву не дапускаць гераізацыі нацызму і асудзіла намеры правесці акцыю памяці ў гонар так званых «выклятых салдат» у горадзе Гайнаўцы на Беласточчыне.

Фота «Радыё Рацыя»

Традыцыйна ў апошнія выходныя лютага ў Гайнаўцы ладзіцца марш у гонар Рамуальда Райса «Бурага», якога польскія патрыёты лічаць героем антыкамуністычнага падполля, але на яго сумленні сотні забітых беларусаў на Беласточчыне.

«Адзін з так званых герояў, як іх спрабуюць падаць удзельнікі маршаў у Гайнаўцы, а па сутнасці ваенны злачынец Рамуальд Райс па мянушцы Буры 75 гадоў таму кіраваў крывавым рэйдам у населеных беларусамі вёсках. На яго сумленні і яго паплечнікаў — сотні забітых і скалечаных мірных грамадзян, вінаватых толькі ў тым, што яны беларусы. Некалькі вёсак былі спалены разам з жыхарамі. Учыненыя тады злачынствы шакуюць сваёй жорсткасцю», — заявілі ў ведамстве.

Разам з тым у МЗС адзначылі: «На фоне шматгадовага папушчальніцтва польскіх уладаў у адносінах да праварадыкальных маршаў у Гайнаўцы асабліва карыкатурна выглядаюць спробы Польшчы апеляваць да захавання правоў чалавека ў Беларусі і лабіраваць санкцыйныя меры ў дачыненні да нашай краіны.

У Варшаве так захапіліся спробамі ачарніць суседнюю Беларусь, што не хапае часу заняцца шматлікімі праблемамі з правамі чалавека і судовай сістэмай у сябе дома».

У ведамстве падкрэслілі, што зацікаўлены ў нармалізацыі адносін з Польшчай, але гэта магчыма толькі ў выпадку адмовы ад Варшавы ціску і ментарскіх падыходаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930