Знайсці
26.02.2021 / 19:33РусŁacБел

Два гады з біянічнай рукой: як жыве францужанка, якая кантралюе свой пратэз сілай думкі

Да 2018 года аперацыі накшталт гэтай ніколі не рабілі ў Францыі і ўвогуле вельмі рэдка праводзілі ў свеце. Вось чаму ўстаноўка біянічнай рукі, праз якую прайшла францужанка Прысцыла Дэбара, было крокам у невядомасць.

Фота https://france3-regions.francetvinfo.fr/

Аднак нядаўна стала вядома, што 19 сакавіка ў клініцы Жуля Верна, што ў французскім Нанце, пройдзе ўжо другая такая аперацыя. Падчас яе новы пацыент, 41-гадовы мужчына з ампутаванай рукой, атрымае пратэз, які ён здолее кантраляваць з дапамогай сілы думкі. Пашкоджаныя нервы ў яго куксе будуць зноў актываваныя і пачнуць перадаваць рабатызаванай руцэ сігналы ад мозгу. Дзякуючы гэтаму рука будзе рухацца.

46-гадовая Прысцыла Дэбара, якая прайшла гэтую аперацыю два гады таму, распавядае, што чакала яе пяць гадоў. Яна ведала, што існуе вялікая рызыка, і больш за ўсё баялася, што тэхналогія не спрацуе. Цяпер, праз два гады інтэнсіўнай рэабілітацыі, магчыма казаць пра тое, што аперацыя прайшла паспяхова, паведамляе 20 minutes.

Прысцыла карыстаецца біянічным пратэзам штодзень, яна мае магчымасць выконваць хатнюю працу і займацца спортам. З яе старым пратэзам гэтыя рэчы былі для Прысцылы недасягальныя.

Цяпер жанчына, якая згубіла дзве нагі і правую руку падчас спробы самагубства, прысвячае частку свайго часу на тое, каб дзяліцца сваім досведам. Прысцыла выступае з лекцыямі, распавядае карысную інфармацыю людзям з інваліднасцю, асабліва тым, хто чакае пратэз. У красавіку нават чакаецца выхад кнігі, прысвечанай гісторыі яе жыцця.

Тэхналогія, якая забяспечыла функцыянаванне пратэза Прысцылы, мае назву targeted muscle reinnervation, што можна перакласці як «мэтавая рэіннэрвацыя мускулаў». Шмат людзей звяртаюцца ў клініку Жуля Верна з запытам на аперацыю такога кшталту, але яны сутыкаюцца з высокай цаной пратэза — прыкладна 80 тысяч еўра.

Сама Прысцыла здолела аплаціць аперацыю з дапамогай ахвяраванняў, але пры гэтым яна настойвае на тым, што біянічны пратэз не празмернасць. На яе меркаванне, ён дазваляе чалавеку з інваліднасцю існаваць больш аўтаномна, а гэта дае магчымасць лепш інтэгравацца ў грамадства.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930