Знайсці
26.02.2021 / 19:17РусŁacБел

3 гады хіміі далі за інсталяцыю з фота Качанавай і Кубракова

Дзяніса Заянчэўскага і Максіма Таццянку асудзілі да 3 гадоў «хіміі» за інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фотаздымкамі Наталлі Качанавай, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і амапаўца ў балаклаве на фоне бел-чырвона-белага сцяга, паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка.

Суддзя адхіліў хадайніцтва аб правядзенні мастацкай экспертызы адносна таго, ці з'яўляецца інсталяцыя абразлівай. Таксама было адхіленае хадайніцтва аб запрашэнні Качанавай і Кубракова ў якасці сведак для высвятлення, наколькі абразлівая для іх дадзеная інсталяцыя. Хадайніцтва аб далучэнні да справы характарыстык абвінавачаных з месца працы, ад суседак, з юдэйскай абшчыны (у Таццянкі) задаволілі.

Падчас спрэчак пракурор запытаў для кожнага з абвінавачаных па тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

26 лютага суддзя Аляксандр Рудэнка абвясціў менавіта такі прысуд, як і запытваў пракурор. Дзяніса Заянчэўскага і Максіма Таццянку вызвалілі ў зале суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930