Знайсці
26.02.2021 / 16:49РусŁacБел

Пробную партыю расійскай вакцыны «Спутнік V» выпусцілі ў Беларусі

Першыя валідацыйныя серыі вакцыны «Спутнік V» зрабілі ў Беларусі, паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ), АТ «Генерыум» і РУП «Белмедпрэпараты», найбуйнейшае беларускае фармацэўтычнае прадпрыемства, запускаюць вытворчасць Расійскай вакцыны супраць каранавіруса «Спутнік V».

На пляцоўках «Белмедпрэпаратаў» па расійскай тэхналогіі разлітыя першыя валідацыйныя серыі гэтай вакцыны. «Пасля атрымання вынікаў вывучэння стабільнасці першых серый вакцыны «Спутнік V» будзе праведзена напрацоўка прамысловых серый прэпарата», — дадаў Дзмітрый Піневіч.

Акрамя таго, РФПІ і партнёры вядуць працу па тэсціраванні тэхналогіі поўнага цыкла выпуску «Спутнік V» на вытворчых магутнасцях у Беларусі. Выпуск вакцыны на пляцоўках прадпрыемства «Белмедпрэпараты» дазволіць цалкам забяспечыць патрэбнасць краіны ў вакцыне супраць каранавіруса.

Беларусь стала першай дзяржавай пасля Расіі, якая афіцыйна зарэгістравала «Спутнік V».

Прэпаратам «Спутнік V» вакцынаваны ўжо больш за 1,5 млн чалавек. Вакцына ўхвалена ў Расіі, Беларусі, Сербіі, Аргенціне, Балівіі, Алжыры, Палесціне, Венесуэле, Парагваі, Туркменістане, Венгрыі, ААЭ, Іране, Гвінеі, Тунісе і Арменіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930