26.02.2021 / 14:50
 
Інспектары ДАІ ў Бабруйскім раёне ўбачылі дом у агні і паспелі выцягнуць з яго гаспадара
Здарэнне адбылося позна ўвечары 24 лютага. Там нарад ДАІ патруляваў дарогу Мінск — Гомель і заўважыў пажар у вёсцы Забалоцце, паведамляе прэс-служба МУС.
Міліцыянты адразу накіраваліся да месца. Каля дома ў агні мітусілася і прасіла аб дапамозе жанчына: унутры знаходзіўся 62-гадовы муж. Пачаліся яго пошукі.
На ахопленай агнём верандзе інспектары ўбачылі газавы балон і аднеслі яго ў бяспечнае месца. Гаспадара выявілі ў пакоі: выбілі шыбу і разам з суседзямі фактычна навобмацак выцягнулі на вуліцу.
Да прыбыцця ратавальнікаў афіцэры аказалі яму першую медыцынскую дапамогу.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Айцішнік Аляксей Караткоў адмовіўся даваць паказанні: Мой дзед пад страхам смерці не стаў супрацоўнічаць з фашыстамі. Што б ён рабіў у маёй сітуацыі?
Гід з музея Вялікай Айчыннай: Я правёў экскурсію для курсантаў з брыгады спецназа, а потым яны мяне затрымалі за значок з Пагоняй
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера