Знайсці
26.02.2021 / 13:54РусŁacБел

Кітайцы зрабілі аналаг Tesla за $4500

Бюджэтны электрамабіль Hong Guang Mini EV ужо актыўна прадаецца ў Кітаі.

Фота BBC

Аўтамабіль — вынік сумеснай працы кітайскай дзяржаўнай кампаніі SAIC Motor, найбольшага вытворцы аўтамабіляў у краіне, і гіганта амерыканскай аўтамабільнай індустрыі General Motors (GM).

У мінулым месяцы жыхары Кітая куплялі Hong Guang Mini EV у два разы часцей, чым Tesla.

Эксперты кажуць, што Hong Guang Mini EV нашмат горшы за амерыканскага канкурэнта, калі казаць пра магчымасці яго акумулятара і дынаміку падчас руху, але электрамабіль здабыў папулярнасць дзякуючы нізкай цане і зручнасці карыстання. Максімальная хуткасць яго базавай мадэлі — 100 кіламетраў у гадзіну, а ў салоне аўтамабіля ледзь хопіць месца для чатырох пасажыраў, піша ВВС.

Шон Рэйн, кіраўнік маркетынгавай кампаніі China Market Research Group, тлумачыць, што кітайскі ўрад сур’ёзна ставіцца да праблемы зніжэння забруджвання навакольнага асяроддзя і плануе зрабіць краіну сусветным лідарам у сферы электрамабіляў.

Каб зрабіць Hong Guang Mini EV яшчэ больш папулярнымі, кітайскі ўрад прапануе бясплатныя і гарантаваныя нумарныя знакі. У шматлікіх кітайскіх гарадах трэба месяцы ці нават гады чакаць магчымасці набыць нумарны знак для аўтамабіля з бензінавым рухавіком праз розныя аўкцыёны.

Аўтамабільны аналітык Сэм Фіярані паведамляе, што ў Кітаі працуе вельмі шмат вытворцаў маленькіх і танных электрамабіляў. Аднак яны не могуць развіваць вялікую хуткасць. Таму гэтыя машыны не карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Аўтамабілі Hong Guang Mini EV — першы выпадак, калі вялікая кампанія прапанавала карыстальнікам аўтамабіль больш высокага ўзроўню.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031