Знайсці
26.02.2021 / 13:02РусŁacБел

Абраны новы выканкам НАК Беларусі. Баскаў захаваў месца

На Алімпійскім сходзе ў Мінску сёння быў абраны новы склад Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Супраць ранейшага былі ўведзеныя санкцыі МАК, паведамляе Tut.by.

Дзмітрый Баскаў на пасяджэнні НАК (злева).

У склад увайшлі і некаторыя сябры ранейшага выканкама. Гэта абраны прэзідэнтам НАК Віктар Лукашэнка, віцэ-прэзідэнт Дзмітрый Даўгалёнак, а таксама члены выканкама — Любоў Чаркашына і Дзмітрый Баскаў, супраць якога таксама вядзецца незалежнае расследаванне IIHF.

Членамі выканкама НАК больш не з'яўляюцца Аляксандр Лукашэнка, Валянцін Баравок, Аляксандр Пяткевіч, Дзмітрый Піневіч, Сяргей Рэпкін, Арцём Цуран, Алег Шэпель, Антон Юспа і Таццяна Драздоўская. Раней МАК забараніў ім усім, акрамя Драздоўскай, наведваць Алімпійскія гульні.

У новы склад выканкама акрамя Віктара Лукашэнкі, Дзмітрыя Баскава, Любові Чаркашынай і Дзмітрыя Даўгалёнка ўвайшлі:

Андрэй Барбашынскі (алімпійскі чэмпіён па гандболе, Барселона-1992);

Аляксандр Багдановіч (алімпійскі чэмпіён па веславанні на байдарках і каноэ, Пекін-2008);

Аляксандр Бут-Гусаім (генеральны дырэктар Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама»);

Алена Зубрылава (чатырохразовая чэмпіёнка свету па біятлоне);

Ірына Маляваная (дырэктар РНПЦ спорту);

Дзяніс Мужухін (дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва);

Наталля Цылінская (старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту, бронзавы прызёр па веласпорце, Афіны-2004).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031