Знайсці
26.02.2021 / 12:09РусŁacБел

Банк гатовы выдаваць крэдыт на куплю Geely. Па якой стаўцы?

БПС-Ашчадбанк спрасціў патрабаванні па крэдытах для пакупнікоў Geely. Цяпер грашыма банка можна аплаціць да 90% кошту аўтамабіля, сабранага ў Беларусі. Такая магчымасць дзейнічае для сямі мадэляў, у тым ліку «флагманаў».

Каб набыць Geely у пазыку, дастаткова ўнесці 10% ад яго кошту. У крэдыт можна ўзяць седаны Emgrand 7 і GE, красовер Atlas і ўседарожнік Emgrand X7. Грошы даюць і на куплю флагманскіх мадэляў-красовераў Coolray і Tugella, а таксама хэтчбэка GS.

Крэдыт можна ўзяць максімум на 7 гадоў. Працэнтная стаўка ў залежнасці ад долі асабістага ўкладу зніжана на 2 ці 3 гады і складае 9,9% гадавых. Пасля льготнага перыяду яна роўная стаўцы рэфінансавання (пакуль 7,75%) плюс 5,58%. Пагасіць крэдыт можна датэрмінова, дадатковых плацяжоў тады не спатрэбіцца.

У БПС-Ашчадбанку запэўнілі, што рашэнне аб выдачы крэдыту прымаюць на працягу аднаго працоўнага дня. Цікавасць да яго цяпер павышаная.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031