Знайсці
26.02.2021 / 12:41

Amazon выпусціла новую мадэль разумнай калонкі — яе экран можа адсочваць кожны крок карыстальніка

Новая прылада Amazon Echo Show 10 з галасавым кіраваннем уяўляе сабой дынамік з 10,1-цалёвым экранам, які злучаны з калонкай рабатызаванай рукой.

Павялічыць

Фота ecoustics.com

Гэта мадэль, цана якой $250, з’яўляецца найдаражэйшай з усіх мадэляў разумных калонак кампаніі.

Як і іншыя прылады Alexa, калонка можа ўсталёўваць таймер і кіраваць разумнымі лямпачкамі. Аднак галоўная ўласцівасць — экран, які рухаецца аўтаномна.

Экран рухаецца туды, куды накіроўваецца карыстальнік, тым самым вы заўсёды маеце магчымасць перасоўвацца па пакоі і адначасова працягваць глядзець серыял ці наступны крок у рэцэпце, піша The Wall Street Journal.

Amazon дасягнула вялікага поспеху, калі выпусціла першыя разумныя калонкі. Кампаніі ўдалося дамагчыся, каб людзі адчувалі сябе камфортна ў доме з падключанымі да інтэрнэту мікрафонамі, якія праслухоўваюць кожны іх крок. Цяпер Amazon стварыла яшчэ і экраны, якія не толькі праслухоўваюць, але і адсочваюць кожны крок.

Прылада выкарыстоўвае 4 усталяваныя мікрафоны і камеру, каб сачыць за карыстальнікам. Як толькі экран вызначае месцазнаходжанне з дапамогай вашага голасу, уключаецца камера. Праграмнае забеспячэнне разумнай калонкі аналізуе вашу форму, вызначае межы цела і глядзіць на колеры адзення. Такім чынам прылада распазнае, што перад ёй чалавек, але разумная калонка не можа распазнаваць твар.

Такая апрацоўка ажыццяўляецца на працягу мілісекунд. Пры гэтым усе аперацыі адбываюцца на самой прыладзе. Ніводная выява, відэа ці аўдыя, звязаныя з адсочваннем, не захоўваюцца ў воблаку, сцвярджаюць прадстаўнікі кампаніі.

Экран можа аўтаматычна круціцца на 360° на сваёй цыліндрычнай аснове.

Таксама прылада можа ажыццяўляць відэазванкі. Камера мае 13 мегапікселяў, што з'яўляецца перавагай перад папярэднімі мадэлямі з 1-мегапіксельнымі камерамі.

Echo Show 10 можна таксама выкарыстоўваць як камеру бяспекі. Праз мабільны дадатак Alexa можна атрымаць доступ да камеры, калі вы выходзіце з дома. Праз дадатак можна круціць камеру і бачыць, што адбываецца ў пакоі, пакуль вас няма. Таксама можна скарыстацца функцыяй Alexa Guard, што дазваляе прыладзе выяўляць гукі пажарнай сігналізацыі або разбітага шкла.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30